Беларуская федэрацыя камп'ютарнага спорту

В-1655 РОО Бел.фед.компьют.спорта

Эмблема: уяўляе сабой знак і шрыфтавую частку наймення Федэрацыі.

Знак сімвалізуе ахоўныя дзеянні, якія прымяняюцца ў большасці кіберспартыўных дысцыплінах. Ён транслюе сілу розуму і дазваляе ідэнтыфікаваць напрамкі дзейнасці дадзенага брэнда.

Унутры сімволікі намаляваны элемент этнічнага беларускага арнаменту, які пазначае нацыянальную ідэнтычнасць Федэрацыі і прысутнасць брэнда на міжнародных спаборніцтвах.

Сігнальныя колеры сімволікі падкрэсліваюць станоўчае ўспрыманне аб’ектаў у гейм-дызайне (кантроль, якасць, індывідуальнасць) і прыналежнасць Федэрацыі да лічбавага асяроддзя.

Графічны знак можа выкарыстоўвацца ў практычнай дзейнасці без шрыфтавой часткі ў лічбавым асяроддзі і на друкаванай прадукцыі.

Мінімалістычнасць у дызайне і выкарыстанне сілуэта сімволікі абгрунтоўваецца асяроддзем і часам у якіх створана Федэрацыя.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2021. Нумар рэгістрацыі В-1655.