Беларуская федэрацыя скейтбордынга

В-1654 ОО Бел фед.скейтбординга

Эмблема: мае круглую форму ў выглядзе дзвюх акружнасцей рознага дыяметру, якія знаходзяцца адна ў адной. У цэнтры эмблемы знаходзіцца схематычная выява скейтборда, які накіраваны ўверх: частка дэкі, падвеска з коламі.

Акружнасць большага дыяметру — белага колеру, унутры яе размешчаны надпіс «БЕЛОРУССКАЯ ФЕДЕРАЦИЯ СКЕЙТБОРДИНГА» чорнага колеру, акружнасць меншага дыяметру — белага колеру, схематычная выява скейтборда — чорнага колеру. Усе контуры эмблемы — чорнага колеру.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2021. Нумар рэгістрацыі В-1654.