Беларуская асацыяцыя школьнага спорту

В-1709 Бел.ассоц.школ.спорта_Э

Эмблема: за аснову ўзята кампазіцыя, якая складаецца з выявы трох спартсменаў на белым фоне, якія перасякаюць фінішную рысу, і надпісу «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ШКОЛЬНАГА СПОРТУ».

У цэнтральнай частцы эмблемы прадстаўлены атлеты, рухі якіх адлюстроўваюць дух перамогі, а таксама сведчаць аб самаадданасці і ўпартасці ў развіцці ўласнага патэнцыялу.

Схематычнасць фігур, непрамаляванасць асобных дэталяў выявы сімвалізуюць імкненне да развіцця, пастаяннага рухальнага ўдасканалення кожнага ўдзельніка. Фінішная рыса надае эмблеме адчуванне дынамікі руху. Унізе змешчана аснова, якая сведчыць аб стабільнасці, цвёрдасці і ўстойлівасці. Фігуры, якія маюць розны памер, сімвалізуюць рознаўзроставы падыход у школьным спорце. Акруглая форма эмблемы – першасны сімвал адзінства і бясконцасці, знак Абсалюту і дасканаласці. Спорт не мае межаў.

Белы фон сімвалізуе прастору для дзейнасці, а таксама адкрытасць, празрыстасць. Блакітны — колер міру і ўсеагульнай спартыўнай гармоніі.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2021. Нумар рэгістрацыі В-1709.

В-1710 Бел.ассоц.школ.спорта_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з выявай афіцыйнай эмблемы Асацыяцыі, якая размешчана у цэнтры флага. Суадносіны шырыні флага да яго даўжыні – 1:2. Знізу і зверху размешчаны па тры лініі рознай шырыні.

 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2021. Нумар рэгістрацыі В-1710.