Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь

В-1603 Госстройнадзов_Э

Дэпартамент кантролю і нагляду за будаўніцтвам

Эмблема органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду Рэспублікі Беларусь: ўяуляе сабой круг блакітнага колеру з аблямоўкай сіняга колеру i акантоўкамі шэрага колеру, у цэнтры якога ахоўная каска белага колеру, пад якой скрутак серабрыстага колеру. Каска i скрутак размешчаны на фоне архітэктурнай антычнай калоны залацістага колеру, за якімі цагляная сцяна чырвона-аранжавага колеру i сілуэт г. Мінска светла-сіняга колеру.

Па аблямоўцы размешчаны надпісы «ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЧАГА НАГЛЯДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і «ДЗЯРЖБУДНАГЛЯД» серабрыстага колеру, з гaлoўкaмi шрубау таго ж колеру, што аддзяляюць апошняе слова.

Аснова эмблемы — круг — сімвалізуе спектр задач, якія стаяць перад Дэпартаментам i агульную адказнасць калектыву за ix паспяховае выкананне. Калона — старажытны сімвал архітэктуры i эталон якаснага будаўніцтва. Ахоўная каска — сімвал работнікаў Дзяржбуднагляду, якія забяспечваюць кантроль i нагляд за будаўніцтвам. Скрутак падкрэслівае нарматыўную прававую базу сферы будаўніцтва, будаўнічую дакументацыю. Цагляная сцяна сімвалізуе бесперапынны працэс будауніцтва i кантролю за iм. Панарама г. Мінска падкрэслівае прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь, знакавых аб’ектаў-брэндаў, створаных дзякуючы эфектыўнаму супрацоўніцтву будаўнікоў i работнікаў Дзяржбуднагляду.

Белы колер каскі — вядомы сучасны колер гэтага віду ахоўнай амуніцыі. Сіні колер сімвалізуе тэхнічную сферу, залаты — высокі стандарт якасці працы i слаўныя традыцыі Дзяржбуднагляду, серабрысты — сумленнасць, сціпласць, чысціню намерау i бесстароннасць у працы. Чырвона-аранжавы колер сугучны тэракотаваму, цаглянаму. Блакітны колер сімвалізуе чыстае мірнае неба, нябеснае заступніцтва — умовы, неабходныя для стварэння бяспечных будынкаў.

Заснавана Пастанаўленнем Дзяржстандарта ад 10.09.2020 № 52.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.09.2020. Нумар рэгістрацыі В-1603.

В-1604 Госстройнадзор_Ф

Флаг: ўяуляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размшчана эмблема органаў Дзяржбуднагляду.

Заснаваны Пастанаўленнем Дзяржстандарта ад 10.09.2020 № 52.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.09.2020. Нумар рэгістрацыі В-1603.