Аршанскае раённае грамадскае аб'яднанне
«Міні-футбольны клуб «Вітэн-Орша»

В-1581 Фут.клуб Витэн-Орша_Э

Эмблема: у цэнтры эмблемы размешчаны футбольны мяч, які абрамлены чырвоным полем з надпісамі ў верхняй і ніжняй частцы. Вакол знешняй часткі эмблемы на белым фоне размешчаны надпіс з датай у ніжняй частцы.

Футбольны мяч сведчыць аб спартыўнай дзейнасці клуба. Акружнасць мае чырвоны колер, які з’яўляецца асноўным колерам гульнявой формы клуба. За 23 гады ўдзелу ў спаборніцтвах у чырвонай гульнявой форме, клуб стаў вядомым і чырвоны колер з’яўляецца карпаратыўным. Надпіс на чырвоным полі пазначае назву і прыналежнасць да віду спорту. Назва клуба «Вітэн» у ніжняй частцы поля паходзіць ад «Віцебскэнерга». Клуб размяшчаецца ў горадзе Орша Віцебскай вобласці і ўтвораны на базе Аршанскай ЦЭЦ, якая ўваходзіць у структуру РУП «Віцебскэнерга». Надпіс на белым полі знешняй часткі эмблемы сведчыць аб тым, што клуб — галіновая каманда Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Дата ў ніжняй частцы надпісу з’яўляецца датай стварэння і першага ўдзелу клуба ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.06.2020. Нумар рэгістрацыі У-1581.