Клуб «Ветэран МАЗ»

В-1573 Клуб Ветеран МАЗ_Э

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваныя словы «КЛУБ», «ВЕТЕРАН», «МАЗ». Слова «КЛУБ», якое напісана белымі літарамі на чырвоным фоне прамавугольніка, азначае месца сустрэчы людзей з адзінымі інтарэсамі. Словы «ВЕТЕРАН МАЗ» упісаны ў белы пяцівугольнік з аблямоўкай чырвонага колеру. Словы «ВЕТЕРАН» чорнага колеру і «МАЗ» чырвонага колеру азначаюць, што клуб па сацыяльным статусе — ветэранскі і з’яўляецца добраахвотным аб’яднаннем непрацуючых пенсіянераў Мінскага аўтазавода.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1573.