Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт

В-1566 1000 год гораду Брэсту_НЗ

Памятны нагрудны знак «1000 год гораду Брэсту»: складаецца знака і калодкі. Вырабляецца з металу і пакрываецца каляровай эмаллю, мае форму правільнага круга серабрыстага колеру дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.

На аверсе знака ўнутры круга змешчаны лагатып «Брэст 1000 год».

На рэверсе знака па цэнтры размешчаны помнік «Тысячагоддзе Бреста» на фоне галінкі каштана. Унізе — надпіс «Брэст».

Знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай серабрыстай калодкай, абцягнутай шаўковай стужкай. Стужка складаецца з трох вертыкальных палос, злева направа: блакітнага, белага, блакітнага колераў. У белай паласе ў цэнтры размешчаны герб Брэста. Колер герба — блакітны.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Зацверджаны Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 06.06.2019 № 89/7.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1566.