Беларуская федэрацыя Вавінам В'ет Во Дао

В-1561 ОО Вовинам Въет Во Дао-Э

Эмблема: на заднім плане размешчаны знак «ам-зыёнг» — сіне-чырвоны круг, які падзелены S-падобнай лініяй (знак дзвюх супрацьлегласцей, у в’етнамскі аналаг японскага сімвала «інь-ян»), паверз знака — і жоўты контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. На пярэднім плане размешчаны два чалавекі ў блакітным «во фук» (кімано) з жоўтымі паясамі, якія выконваюць спецыяльную тэхніку атак нагамі ДОН ЧАН («нажніцы»).

Па перыметры эмблемы размешчана жоўтае поле з чорным контурам. На жоўтым полі па крузе размешчаны надпіс «ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «БЕЛАРУСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ BOBIHAM В’ЕТ ВО ДАО».

Аснова эмблемы — знак «ам-зыёнг», з’яўляецца сімвалам стваральнага адзінства супрацьлегласцей у Сусвеце. Размешчаны на ім контур Рэспублікі Беларусь паказвае на тэрытарыяльную і нацыянальную прыналежнасць грамадскага аб’яднання, гатоўнасць яе членаў дастойна прадстаўляць сваю краіну на міжнароднай арэне.

Жоўтае поле, якое размешчана па перыметры эмблемы, паказвае на цэласнасць і гарманічнае спалучэнне ам-зыёнг у адзінстве.

Два чалавекі, якія размешчаны на пярэднім плане эмблемы, сімвалізуюць воінаў в’ет во дао. Тэхніка атак нагамі ДОН ЧАН («нажніцы»), якая выконваецца імі, з’яўляецца «візітнай карткай» школ в’етнамскіх адзінаборстваў.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.02.2020. Нумар рэгістрацыі В-1561.