Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

В-1449

Памятны нагрудны знак «100 год войскам радыяцыйнай, хімічнай i біялагічнай абароны Узброеных Сіл»: Уяўляе сабой дзесяціпрамянёвую зорку серабрыстага колеру, на якую паслядоўна накладзены лаўрова-дубовы вянок і чорны шасцівугольнік з жоўта-аранжавым кантам. У полі шасцівугольніка знаходзяцца тры аранжавыя прамяні, якія разыходзяцца. Уверсе – выява чырвонай пяціканцовай зоркі, унізе – чатыры кальцы чырвонага колеру, якія перасякаюцца. Усе выявы на памятным нагрудным знаку рэльефныя.

На адваротным баку памятнага нагруднага знака размешчаны надпіс «100 год войскам радыяцыйнай, хімічнай i біялагічнай абароны Узброеных Сіл 1918–2018».

Памятны нагрудны знак з выкарыстаннем вушка i кальца злучаецца з чатырохбаковай калодкай шырынёй 25 мм і вышынёй 15 мм, якая абцягнута стужкай чорнага колеру з вертыкальнымі палоскамі ў наступнай паслядоўнасці (злева направа): тры палоскі аранжавага колеру шырынёй 3 мм і адлегласцю паміж імі ад краю стужкі і перад палоскай наступнага колеру 1 мм, жоўтага колеру шырынёй 7 мм і чырвонага колеру шырынёй 3 мм. На адваротным баку калодкі размяшчаецца шрубавае мацаванне памятнага нагруднага знака да адзення.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад  24.05.2018 № 755.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2018. Нумар рэгістрацыі В-1449.