Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне ветэранаў Следчага камітэта
Эмблема: Абрамлены залацістым колерам сіні шчыт, за якім размешчаны два мячы рукаяцямі ўверх, унізе – лаўровы серабрысты вянок.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1286.
Флаг: Прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з блакітнымі гарызантальнымі палосамі зверху і знізу, а таксама з назвай арганізацыі. У цэнтры правага боку размешчана эмблема арганізацыі.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1287.