Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь»

693 Белая Русь э

Эмблема: Кампазіцыя, якая складаецца з трох (двух пунсовых і аднаго зялёнага) стылізаваных парусоў, якія арыентаваны злева направа і размешчаны над надпісам «БЕЛАЯ РУСЬ». Надпіс выкананы у пунсовым колеры шрыфтам-курсівам. Кампазіцыя размешчана на белым полі.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.08.2008. Нумар рэгістрацыі В-693.

694 Белая Русь ф

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема арганізацыі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.08.2008. Нумар рэгістрацыі В-694.