Мотаклуб «Жалезныя браты»

284 Железные братья

Эмблема: У чорны квадрат упісаны круг, які скалдаецца з матацыклетнага руля (уверсе) і матацыклетнага ланцуга (унізе). У верхняй частцы круга на чырвоным фоне размешчаны чорны матацыкл, ніжэй – крылы, яшчэ ніжэй – два матора, на якія накладзены гербавы шчыт з чорным полем і белай акантоўкай, унутры якога размешчана абрэвіятура «ЖБ».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.10.2003. Нумар рэгістрацыі В-284.

285 Железные братья ф

Флаг: Белае палотнішча, у верхняй частцы якога размешчаны выкананы гатычным шрыфтам надпіс «ЖЕЛЕЗНЫЕ БРАТЬЯ», у цэнтры – эмблема арганізацыі, злева ад яе – стылізаваная арнаментальная выява чырвонай валошкі, справа – літары «МК» (мотаклуб).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.10.2003. Нумар рэгістрацыі В-285.