Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне дапамогі
дзецям "Супрацоўніцтва"

В-1824 МБОО СОТРУДНИЧЕСТВО_Э

Эмблема: уяўляе сабой  выяву зямнога шара блакітнага колеру з чырвонымі мацерыкамі, які абрамлены (знізу ўверх) далонямі рук цялеснага колеру. Над зямным шарам размешчаны сем шасціканцовых зорак, контур зорак – чорны.

Далоні, якія трымаюць зямны шар, сімвалізуюць міжнародную дзейнасць фонду, а сем шасціканцовых зорак блактнага колеру адлюстроўваюць сем галоўных чалавечых якасцяў, якія неабходны для работы з дзецьмі: Любоў, Мудрасць, Міласэрнасць, Спачуванне, Такт, Цярпенне, Працавітасць.

Колькасць зорак адлюстроўвае таксама семярычнасць нашага свету (сем колераў вясёлкі, сем нот гукарада). Зорка з двух трохвугольнікаў, якія перасякаюцца. Сімвалізуе злучэнне духоўнага і матэрыяльнага, гэта сімвал сярдэчнага цэнтра чалавека, сімвал усвядомленых дзеянняў чалавека. Блакітны колер – колер духоўнасці, які адлюстроўвае галоўныя чалавечыя якасці.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.09.2022. Нумар рэгістрацыі В-1824.