Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»

097 Динамо э

Эмблема: У абрамленым стужкай блакітнага колеру белым ромбе размешчана вялікая літара «Д».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.08.2003. Нумар рэгістрацыі В-97/440.

098 Динамо ф

Флаг: У цэнтры прамавугольнага белага палотнішча, якое абрамлена стужкай блакітнага колеру, размешчана вялікая літара «Д».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.08.2003. Нумар рэгістрацыі В-8/441.

динамо нз

Нагрудны знак «Ганаровы дынамавец»: Паміж двума лаўровымі лістамі размешчаны ромб таварыства «Дынама», унізе – стужка з надпісам «ГАНАРОВЫ ДЫНАМАВЕЦ». Калодка белая.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.09.2003. Нумар рэгістрацыі В-442.

В-517 (1ст.)
В-517 (2 ст.)
В-517 (3 ст.)

Нагрудны знак: Срэбны шчыт, за якім размешчаны срэбны меч, у цэнтры шчыта – белы ромб з блакітнай акантоўкай і блакітнай літарай «Д», унізе – стужка з надпісам «СЛУЖБОВА-СПАРТЫЩНЫ КОМПЛЕКС».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.11.2005. Нумар рэгістрацыі В-517.

В-1852 Динамо_ЮНЗ

Юбілейны нагрудны знак «100 год Беларускаму фізкультурна-спартыўнаму таварыству “Дынама»: вырабляецца з металу жоўтага (залацістага) колеру і мае форму круга дыяметрам 30 мм.

У цэнтры пярэдняга боку нагруднага знака на белай эмалі размешчаны галоўны элемент эмблемы БФСТ «Дынама» – літара «Д» сіняга колеру з характэрным для гэтай арганізацыі абрысам.

Цэнтр нагрднага знака круглай формы абрамлены поясам у выглядзе беларускага арнаменту сіняга колеру. Нагрудны знак мае акантоўку ў выглядзе сіняй паласы з двума надпісамі: зверху – «СІЛА Ў РУХУ I АД3ІНСТВЕ!», унізе – «ДЫНАМА». Справа і злева на акантоўцы маюцца дзве заклёпкі круглай формы таго ж металу, што і нагрудны знак.

У цэнтры кампазіцыі пад літарай «Д» размешчана дэвізная стужка, якая складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй – чырвонага колеру (складае 2/3 шырыні стужкі), на якой размешчаны юбілейныя даты «1923–2023», і ніжняй – зялёнага колеру (складае 1/3 шырыні стужкі).

На адваротным баку нагруднага знака ў шэсць радкоў размешчаны надпіс «100 / ГОД / БЕЛАРУСКАМУ / ФІ3КУЛЬТУРНА–СПАРТЫЎНАМУ / ТАВАРЫСТВУ / «ДЫНАМА». У ніжняй частцы круглай падвескі гарызантальна размешчаны беларускі арнамент.

Рэльеф усіх элементаў нагруднага знака выкананы метадам чаканкі з наступным гальванічным пакрываннем, таніраваннем і паліраваннем з выкарыстаннем эмаляў. Краі нагруднага знака абрамлены борцікам.

Нагрудны знак мацуецца да вертыкальнай прамавугольнай калодкі пры дапамозе вушка і кальца. На калодцы размяшчаецца муаравая стужка шырынёй 28 мм у выглядзе гарызантальных палос. Злева і справа чаргуюцца палосы сіняга і белага колераў у суадносінах 2:1:2:2 мм. Праз цэнтральную частку калодкі праходзіць паласа сіняга колеру, якая складае 14 мм. На ёй размешчаны беларускі арнамент белага колеру шырынёй 6 мм. На адваротным баку планкі прадугледжана мацаванне ў выглядзе заколкі-шпількі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2023. Нумар рэгістрацыі В-1852.