Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў

1099 БелССК_Э

Эмблема: Пяцівугольная гранёная зорка, якая абрамлена па баках лаўровым вянком, унізе ў картушы размешчаны надпіс «БЕЛОРУССКИЙ ССК». У цэнтры ў крузе – рэльефныя выявы профіляў П.С. Нахімава і А.В. Суворава.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.05.2015. Нумар рэгістрацыі В-1099.

1100 Бел.союз суворовцев и кадет_ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча белага колеру, якое мае па краях па дзве палоскі чырвонага і зялёнага колераў з эмблемай УС Рэспублікі Беларусь. На палотнішчы зверху, знізу, справа і злева размешчана назва арганізацыі, у цэнтры – яе эмблема.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.05.2015. Нумар рэгістрацыі В-1100.

В-1125

Нагрудны знак: Пяцівугольная гранёная зорка, якая абрамлена па баках лаўровым вянком. Унізе ў какртушы размешчаны надпіс «БЕЛОРУССКИЙ ССК». У цэнтры ў крузе –  рэльефныя выявы профіляў П.С. Нахімава і А.В. Суворава.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.12.2015. Нумар рэгістрацыі В-1125.

В-1158

Нагрудны знак адзнакі «За верность кадетскому делу»: На круглай падвесцы з металу залацістага колеру размешчаны партрэт Р.І. Кандраценка, надпіс «ГЕНЕРАЛ-ЛЕЙТЕНАНТ РОМАН ИСИДОРОВИЧ КОНДРАТЕНКО» і даты «1857–1904». На адваротным баку – надпіс «ЗА ВЕРНОСТЬ КАДЕТСКОМУ ДЕЛУ». Калодка прамавугольная, зялёна-чырвона-жоўтая, з дзвюма вузкімі жоўтымі палоскамі па баках.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.03.2016. Нумар рэгістрацыі В-1158.

В-1159

Нагрудны знак адзнакі «За служение Родине с детства»: На круглай падвесцы залацістага металу размешчаны крыж, на прамянях якога – літары «Н», «КК», «СВУ», КУ». У цэнтры –  выявы профіляў П.С. Нахімава і А.В. Суворава, унізе на стужцы – надпіс «СВУ СУВОРОВЦЕВ И КАДЕТ». Зверху – «ЗА СЛУЖЕНИЕ», унізе – «РОДИНЕ С ДЕТСТВА». На адваротным баку размешчаны лаўровы вянок (па крузе) і надпіс «ЖИЗНЬ ОТЕЧЕСТВУ, ЧЕСТЬ – НИКОМУ». Калодка прамавугольная, чырвоная, з дзвюма зялёнымі палоскамі по баках.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.03.2016. Нумар рэгістрацыі В-1159.

В-1155

Нагрудны знак адзнакі «Кадетская слава» I ступені: Крыж чырвонай эмалі. На прамянях размешчаны літары «Н», «КК», «СВУ», КУ». У цэнтры – профілі П.С. Нахімава і А.В. Суворава, унізе на стужцы – надпіс «КАДЕТСКАЯ СЛАВА».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.03.2016. Нумар рэгістрацыі В-1155.

В-1156

Нагрудны знак адзнакі «Кадетская слава» II ступені: Крыж сіняй эмалі. На прамянях размешчаны літары «Н», «КК», «СВУ», КУ». У цэнтры – профілі П.С. Нахімава і А.В. Суворава, унізе на стужцы – надпіс «КАДЕТСКАЯ СЛАВА».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.03.2016. Нумар рэгістрацыі В-1156.

В-1154

Нагрудны знак адзнакі «Кадетское братство»: Крыж на прамянях якога размешчаны літары «Н», «СШ», «СВУ», «КК». У цэнтры ў крузе размешчаны профілі П.С. Нахімава і А.В. Суворава. Па крузе – надпісы «БЕЛОРУССКИЙ ССК» і «КАДЕТСКОЕ БРАТСТВО».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.03.2016. Нумар рэгістрацыі В-1154.

В-1157

Нагрудны знак адзнакі «Выпускнику суворовского военного училища»: На круглай падвесцы размешчана абрамленая лаўровым вянком пяціканцовая зорка, у цэнтры якой у крузе знаходзіцца профіль А.В. Суворава, ніжэй – картуш з абрэвіятурай «СВУ». На адваротным баку размешчаны надпіс «ВЫПУСКНИКУ СУВОРОВСКОГО ВОЕННОГО УЧИЛИЩА». Калодка прамавугольная, чырвоная, з белай паласой пасярэдзіне і жоўтымі па краях.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.03.2016. Нумар рэгістрацыі В-1157.