Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў

672 Союз юристов э

Эмблема: У цёмна-сінім крузе, які абрамлены срэбным вянком, размешчана багіня Феміда з завязанымі вачыма, мячом у правай руцэ і шалямі ў левай, за ёй – разгорнутая кніга. Пад эмблемай размешчана назва арганізацыі.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.05.2008. Нумар рэгістрацыі В-672.

673 Союз юристов ф

Флаг: Цёмна-сіняе палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. Зверху размешчаны белы беларускі арнамент са Статута Вялікага Княства Літоўскага, унізе – дзве аднолькавыя паласы (чырвоная і зялёная), у цэнтры палотнішча – эмблема арганізацыі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.05.2008. Нумар рэгістрацыі В-673.

В-729

Нагрудны знак: Залатая шматпрамянёвая зорка залацістага колеру, унутры якой размешчаны круг з лаўровых галінак серабрыстага колеру. Унутры круга на сінім фоне размешчана фігура багіні Феміды, якая стаіць за разгорнутай кнігай. Калодка сіне-чырвона-зялёная, з надпісам «EX LEGE»

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.01.2009. Нумар рэгістрацыі В-729.