Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі

29 ОО БРСМ

Эмблема: Уяўляе сабой сцяг колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, зверху размешчана абрэвіятура «БРСМ», унізе – лаўровая галінка.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.03.2003. Нумар рэгістрацыі В-29.

541 БРСМ ф

Флаг: Чырвонае прамавугольнае палотнішча з выпуклым зялёным краем. На чырвонай частцы размешчана абрэвіятура «БРСМ», унізе на зялёнай – залатая пальмавая галінка. На адваротным баку на чырвоным фоне размешчана назва арганізацыі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.04.2006. Нумар рэгістрацыі В-541.

594 За поспехі у працы

Нагрудны знак «За поспехі ў працы»: Эмблема БРСМ, пад якой размешчаны гусінае пяро, малаток, кельня, разгорнутая кніга, па крузе – шасцярня і вянок з калосся, унізе на стужцы надпіс «ЗА ПОСПЕХІ Ў ПРАЦЫ».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.01.2007. Нумар рэгістрацыі В-594.

В-662

Нагрудны знак «Воінская доблесць»: Залатая пяціканцовая зорка, паміж прамянямі якой размешчана залатая стужка, у цэнтры – лаўровы вянок, эмблема БРСМ і назва нагруднага знака на дэвізнай стужцы.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2008. Нумар рэгістрацыі В-662.

В-758

Нагрудны знак «За отличие в охране правопорядка»: Блакітны шчыт, які абрамлены срэбрам, у верхняй частцы якога размешчана эмблема БРСМ, унізе на чырвона-зялёнай стужцы – назва знака, за шчытом –перакрыжаваныя мячы і лаўрова-дубовы вянок. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.08.2009. Нумар рэгістрацыі В-758.