Беларуская федэрацыя стралковага спорту

В-1660 ОО Бел.фед.стрел.спорта_Э

Эмблема: мае тры складнікі: мішэнь, абрэвіятуру назвы Федэрацыі на рускай мове, а таксама і кветку валошкі. Мішэнь і кветка валошкі з’яўляюцца дзвюма паловамі аднаго цэлага, якое падзелена абрэвіятурай «БФСС». Колер эмблемы — сіні.

Федэрацыя аб’ядноўвае стральбу з трох відаў зброі: пісталета і вінтоўкі ў розных мадыфікацыях, а таксама са спартыўнай стрэльбы. Іх аб’ядноўвае мішэнь, якаў увасабляе мэту для дасягнення выніку.

Сіняя кветка валошкі з’яўляецца вядомым сімвалам Рэспублікі Беларусь за мяжой. Беларускія паэты Максім Багдановіч, Ядвігін Ш., Анатоль Вялюгін апявалі ў сваіх творах менавіта гэтую кветку, надаўшы такім чынам ёй статус адной з самых згадваемых.

Абрэвіятура цёмна-сіняга колеру ў цэнтры кампазіцыі падзяляе выявы мішэні і валошкі. Літары чытаюцца пачынаючы з верхняга левага ў правы бок (умоўна малюнак чытання абрэвіятуры можна акрэсліць літарай Z). Абрэвіятура прадстаўлена на беларускай мове. Трохвугольныя формы ў малюнку валошкі сімвалізуюць стабільнасць і ўстойлівасць.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1660.