Беларуская федэрацыя баскетбола

В-1656 ОО Бл.фед баскетбола_Э

Эмблема: уяўляе сабой круг у выглядзе баскетбольнага мяча чырвона-зялёнага колеру. З левага боку мяча ў сегменце, які абрамлены белай паласой, размешчаны беларускі арнамент белага колеру на чырвоным фоне. З правага боку размешчана абрэвіятура «БФБ».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2021. Нумар рэгістрацыі В-1656.

В-1657 ОО Бел.фед.баскетбола_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана эмблема Федэрацыі — баскетбольны мяч чырвона-зялёнага колеру. З левага боку мяча ў сегменце, які абрамлены белай паласой, размешчаны беларускі арнамент белага колеру на чырвоным фоне. З правага боку размешчана абрэвіятура «БФБ». Зверху — надпіс у тры радкі «Беларуская федэрацыя баскетбола».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.04.2021. Нумар рэгістрацыі В-1657.

В-1797 БФБ_НЗ разл.

Нагрудны знак адрознення ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола»: з’яўляецца атрыбутам ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» (далей – ГА «БФБ»), яго геральдычным сімвалам і мае афіцыйны статус. Нагрудны знак заснаваны з мэтай візуальнага адлюстравання дзейнасці ГА «БФБ», як яго адметны знак, а таксама для адлюстравання датычнасці членаў ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» да яго дзейнасці.

У якасці афіцыйнага геральдычнага сімвала нагрудны знак адрознення ўносіцца ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2012 г. № 384-3 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2012 г., № 63, 2/1936).

Нагрудны знак уручаецца членам ГА «БФБ» пасля іх прыняцця ў члены ГА «БФБ» адпаведнасць з палажэннямі статута ГА «БФБ».

Нагрудны знак носіцца на адзенні з левага боку на ўзроўні грудзей.

Ён можа быць выкарыстаны толькі ў рамках статутнай дзейнасці ГА «БФБ».

Нагрудны знак адрознення з’яўляецца ўласнасцю ГА «БФБ» – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ГА «БФБ», заканадаўства і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1797.

В-1798 ОО БФБ_НЗ разл.

Нагрудны знак адзнакі  ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола»: вырабляецца з металу залацістага колеру і ўяўляе сабой манахромную выяву эмблемы ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» (далей – ГА «БФБ») залацістага колеру, якая выразана па знешнім контуры і выраблена на металічнай аснове. Нагрудны знак уяўляе сабой круг, падзелены рэльефнымі лініямі па форме ліній швоў баскетбольнага мяча. Лінія падзяляюць круг на сем няроўных частак, пры гэтым у адной левай частцы размешчана рэльефная выява арнаменту. У правай верхняй частцы знака размешчана рэльефная стылізаваная абрэвіятура «БФБ».

Адваротны бок знака мае гладкую паверхню. На ёй размяшчаецца мацаванне для прышпільвання нагруднага знака да адзення.

Дыяметр нагруднага знака – 15 мм.

За аснову нагруднага знака ўзята эмблема ГА «БФБ» як сімвал датычнасці яго носьбіта да агульных з ГА «БФБ» каштоўнасцяў і прынцыпаў у рамках агульнай справы па развіццю і папулярызацыі баскетбола. У выяве нагруднага знака ўгледжваецца абрыс баскетбольнага мяча як аднаго з асноўных сімвалаў баскетбола, развіццё якога як віду спорту, з’яўляецца асноўнай задачай ГА «БФБ». Залаты колер нагруднага знака паказвае на асабліва прэстыжны статус яго носьбіта, які ўнёс істотны ўклад у развіццё ГА «БФБ» і яго статутных мэт. Арнамент адлюстроўвае нацыянальны характар ГА «БФБ» як спартыўнага грамадскага аб’яднання, якое прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнароднай спартыўнай арэне. Літары «БФБ» з’яўляюцца абрэвіятурай спецыяльнага наймення ГА «БФБ».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1798.

В-1799 ОО БФБ_НЗ отл.

Нагрудны знак адзнакі  «За ўклад у развіццё баскетбола» ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола»: уяўляе сабой круг залатога колеру дыяметрам 30 мм, на пярэднім баку якога размешчаны рэльефны ўзор у форме эмблемы ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» (далей – ГА «БФБ»): круг, падзелены рэльефнымі лініямі па форме ліній швоў баскетбольнага мяча; лінія падзяляюць круг на сем няроўных частак, пры гэтым у адной левай частцы размешчана рэльефная выява арнаменту, а ў правай верхняй частцы – стылізаваная абрэвіятура «БФБ». Выяву эмблемы па ўсёй акружнасці абрамляе рэльефны ромбападобны узор.

Адваротны бок знака мае гладкую паверхню, у цэнтры якой размешчаны рэльефны надпіс «ЗА УКЛАД У РАЗВІЦЦЁ БАСКЕТБОЛА» ў тры радкі, які абрамлены дзввюма лаўровымі галінкамі.

Нагрудны знак з дапамогай вушка і кальца злучаны з калогдкай прамавугольнай формы памерам 28 х 19,5 мм, якая абцягнута муаравайстужкай чырвонага колеру з дзвюма папярочнымі палоскамі зялёнага колеру. На адваротным баку калодкі маецца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

За аснову нагруднага знака ўзята эмблема ГА «БФБ» як сімвал датычнасці да статутных мэтаў, каштоўнасцяў і прынцыпаў ГА «БФБ».

У выяве нагруднага знака ўгледжваецца абрыс баскетбольнага мяча як аднаго з асноўных сімвалаў баскетбола, развіццё якога як віду спорту, з’яўляецца асноўнай задачай ГА «БФБ». Залаты колер нагруднага знака паказвае на прэстыжны статус гэтай узнагароды і адлюстроўвае павагу заслуг носьбіта нагруднага знака. Арнамент адлюстроўвае нацыянальны характар ГА «БФБ» як спартыўнага грамадскага аб’яднання, якое прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнароднай спартыўнай арэне. Літары «БФБ» з’яўляюцца абрэвіятурай спецыяльнага наймення ГА «БФБ». Лаўровыя галінкі, якія абрамляюць надпіс на адваротным баку нагруднага знака, сімвалізуюць перамогу і вышыню спартыўных дасягненняў.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1799.

В-1800 ОО БФБ_НЗ отл. За заслуги

Нагрудны знак адзнакі  «За заслугі» ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола»: уяўляе сабой рэльефную васьміканцовую зорку памерам 40 мм, чатыры прамені якой маюць больш буйны рэльеф у параўнанні з чатырма іншымі праменямі зоркі.

У цэнтры размешчаны круг дыяметрам 29 мм залацістага колеру, які абрамлены рэльефнай выявай лаўровага вянка. У цэнтры круга размешчана стылізаваная выява эмблемы ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола» (далей – ГА «БФБ») залацістага колеру, вакол якой размешчана паласа з выявай беларускага арнаменту і надпісам «ЗА ЗАСЛУГІ».

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню без надпісаў.

Нагрудны знак з дапамогай вушка і кольца злучаны з калодкай прамавугольнай формы памерам 40 х 30 мм, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру па цэнтры якой вертыкальна праходзіць паласа арнаменту белага колеру, а па баках ад яе размешчаны дзве папярочныя палоскі зялёнага колеру. На адваротным баку калодкі маецца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

У цэнтры нагруднага знака размешчана эмблема ГА «БФБ» як сімвал датычнасці да статутных мэтаў, каштоўнасцяў і прынцыпаў ГА «БФБ». У выяве нагруднага знака ўгледжваецца абрыс баскетбольнага мяча як аднаго з асноўных сімвалаў баскетбола, развіццё якога як віду спорту, з’яўляецца асноўнай задачай ГА «БФБ». Залаты і срэбны колеры нагруднага знака паказваюць на прэстыжны статус гэтай узнагароды і адлюстроўваюць павагу заслуг носьбіта нагруднага знака.

Арнамент адлюстроўвае нацыянальны характар ГА «БФБ» як спартыўнага грамадскага аб’яднання, якое прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнароднай спартыўнай арэне. Літары «БФБ» з’яўляюцца абрэвіятурай спецыяльнага наймення ГА «БФБ». Лаўровыя галінкі, якія абрамляюць надпіс на адваротным баку нагруднага знака, сімвалізуюць перамогу і вышыню спартыўных дасягненняў.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1800.