Беларуская асацыяцыя кёрлінга

В-1363 Белорусская ассоциация керлинга_Э

Эмблема: Выява шасцігранніка сіняга колеру, у левай частцы якога размешчаны сілуэт спартыўнай прылады – «камня» белага колеру, пры гэтым камень паказаны ў дынаміцы вострымі зігзагападобнымі лініямі. У правай верхняй частцы размешчаны ўзор беларускага арнаменту – крыж-васьмірог белага колеру. Справа – надпіс «Белорусская ассоциация кёрлинга».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.10.2017. Нумар рэгістрацыі В-1363.

В-1364 Белорус.ассоциация керлинга_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча белага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема арганізацыі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.10.2017. Нумар рэгістрацыі В-1364.