Беларуская асацыяцыя Кёкусінкай

1072 Бел ассоц.Кёкусинкай_э

Эмблема: У крузе белага колеру з зялёнай аблямоўкай размешчана выява сімвала «канку» чырвонага колеру. У цэнтры «канку», у крузе размешчаны фрагмент Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Па аблямоўцы размешчана назва арганізацыі.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.11.2014. Нумар рэгістрацыі А-1072.

1073 Бел.ассоц. Кёкусинкай_ф

Флаг: Вертыкальнае прамавугольнае палотнішча белага колеру, у цэнтры якога размешчаны японскі іерогліф «Кёкусінкай» чорнага колеру, зверху – паралельна верхняму краю палотнішча размешчана назва арганізацыі чырвонага колеру. Унізе – падвойная паласа чырвона-зялёнага колеру.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.11.2014. Нумар рэгістрацыі А-1073.