Спартыўны клуб Федэрацыі
прафсаюзаў Беларусі

747

Эмблема: Круг блакітнага колеру, у цэнтры якого размешчаны контур Рэспублікі Беларусь белага колеру, у сярэдзіне – чырвона-зялёныя бегавыя дарожкі і абрэвіятура «ФПБ» блакітнага колеру. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-747.

748

Флаг: Блакітнае палотнішча з эмблемай ФПБ. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-748.

893

Нагрудны знак «За заслуги в развитии физической культуры и спорта»:  У блакітным крузе з залацістай аблямоўкай размешчаны белы контур Рэспублікі Беларусь, на якім – частка бегавой дарожкі чырвона-зялёнага колеру і абрэвіятура «ФПБ». 

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 22.02.2010 № 32. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.12.2011. Нумар рэгістрацыі B-893.