Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж

993

Эмблема: У зялёным крузе, які абрамлены ўвянчанай гербам г. Слуцка блакітнай аблямоўкай з назвай каледжа, размешчаны кніга, чаша і дзве перавітыя змяі. Эмблема абрамлена лаўровым вянком, які перавіты стылізаваным слуцкім поясам.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 18.03.2013 № 71.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2013. Нумар рэгістрацыі В-993.

994

Флаг: Блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. У дрэўкавай частцы размешчана эмблема каледжа.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 18.03.2013 № 71.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2013. Нумар рэгістрацыі В-994.