Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

668

Эмблема: У французскім шчыце на сіняй стужцы шасцівугольнай формы напісана назва ўніверсітэта на англійскай і беларускай мовах. Унутры кампазіцыі – разгорнутая кніга, унутры якой – будынкі Полацкай езуіцкай калегіі з лацінскім выслоўем  «DOCENDO DISCIMUS», над якімі размешчана дата «1581». Зверху на стужцы размешчана стылізаваная серабрыста-залатая карона.

Зацверджана Загадам рэктара ўніверсітэта ад 19.03.2008 № 109.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.03.2008. Нумар рэгістрацыі В-668.

669

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое вертыкальна падзелена на тры роўнавялікія паласы – сінія па краях і белую ў цэнтры. На белай паласе размешчаны асноўны элемент эмблемы ўніверсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 19.03.2008 № 109.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.03.2008. Нумар рэгістрацыі В-669.

670r
670

Нагрудны знак «Docendo discimus»: На аверсе медаля жоўтага металу размешчаны стылізаваны вянок, у цэнтры – лацінскае выслоўе «DOCENDO DISCIMUS» і карона, на рэверсе – назва ўніверсітэта на англійскай і беларускай мовах (па крузе), будынкі езуіцкага калегіума  і дата яго заснавання «1581».

Зацверджаны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 19.03.2008 № 109.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.03.2008. Нумар рэгістрацыі В-670.

780

Нагрудны знак аб заканчэнні ўніверсітэта: У блакітным ромбе з белай аблямоўкай размешчана эмблема ўніверсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 29.05.2009 № 233.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.12.2009. Нумар рэгістрацыі В-780.

801

Нагрудны знак «За ўклад у патрыяычнае выхаванне моладзі»: Металічны круг дыяметрам 30 мм, на пярэднім баку якога размешчаны выява помніка князю Усяславу Чарадзею і надпіс «За ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі», на адваротным баку – выява галоўнага корпуса Полацкага езуіцкага калегіума, дата его заснавання – «1581» і назва ўніверсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 27.04.2010 № 167.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.05.2010. Нумар рэгістрацыі В-801.