Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

956

Эмблема: У французскім шчыце на фоне дуба размешчана выява дзіка, які стаіць на траве каля вады, на якой два белых гарлачыка і сом. Шчытатрымальнікі – белыя чаплі, над шчытом – арлан.

Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара 23.11.2012 № 758.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-956.

957

Малая эмблема: У французскім шчыце на фоне дуба размешчана выява дзіка, які стаіць на траве каля вады, на якой два белых гарлачыка і сом.

Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара 23.11.2012 № 758.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-957.


958

Флаг: Белае прамавугольнае палотнішча з зялёнай прамой і блакітнай хвалістай палосамі ў ніжняй частцы. У дрэўкавай частцы – вялікая эмблема парка.        

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара 23.11.2012 № 758.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-958.