Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

1370

Эмблема: Круг белага колеру з аблямоўкай, на якой напісана назва архіва. У цэнтры – кампазіцыя з літар «Н» і «А», а таксама зорцы і пясочнага гадзінніка.

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 23.11.2017 № 67.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.11.2017. Нумар рэгістрацыі В-1370.

1371

Флаг: Прамавугольнае палотнішча бардовага колеру, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема архіва.

Зацверджаны Загадам дырэктара архіва ад 23.11.2017 № 67.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.11.2017. Нумар рэгістрацыі В-1371.

В-1776

Нагрудны знак «За заслугі»: уяўляе сабой круг серабрыстага колеру з эмблемай Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – стылізаванымі ў адзіную кампазіцыю літарамі «Н» і «А». На штрыхах літары «Н» – беларускі арнамент.  Паміж штрыхамі – пясочны гадзіннік, пад ім – гарызантальныя палоскі. Злеваі справа ад штрыхоў літары «Н» – вуглы, які візуальна аб’ядноўваюцца з літарай «А»  ў пяціканцовую зорку. Па аблямоўцы размешчаны надпіс «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АРХІЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

На адваротным баку знака размешчаны надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ».

Нагрудны знак мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру. На ніжняй планцы калодкі размешчаны беларускі арнамент. Калодка абцягнута чырвона-бардовая муаравая стужка з дзвюма вохрыстымі палосамі па краях.

Памеры нагруднага знака: дыяметр падвескі – 35 мм, вышыня калодкі – 22 мм, шырыня калодкі – 36 мм.

Зацверджаны загадам дырэктара ад 23.11.2017 № 67.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1776.