Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь

1401

Памятны нагрудны знак «70 год Магілёўскаму інстытуту МУС»: Круг залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана выява эмблемы інстытута са стужкай чырвонага колеру. У верхняй частцы нагруднага знака, па акружнасці злева і справа ад эмблемы размешчаны даты «1948» і «2018». Унізі – паўкругам размешчаны лаўровыя галінкі. Паміж імі – надпіс «70 год». На адваротным баку – назва інстытута. Калодка прамавугольная, са стужкай сіняга колеру, у сярэдзіне – чырвоная паласа, якая з двух бакой аблямавана тонкімі жоўтымі палосамі жоўтага колеру.

Зацверджаны Загадам начальніка інстытута ад 08.01.2018 № 4.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.03.2018. Нумар рэгістрацыі В-1401.

Нагрудны знак адзнакі «За поспехі і дасягненні»: Уяўляе сабой круг залацістага колеру, у цэнтры аверса якога размешчаны шчыт с аблямоўкай і заклёпкамі залацістага колеру. У верхняй частцы шчыта размешчаны фрагмент герба г. Магілёва – у полі сіняга колеру гарадская брама з рыцарам залацістага колеру. У ніжняй частцы шчыта чырвонага колеру – разгорнутая кніга залацістага колеру. За шчытом – меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт і меч размешчаны на лаўрова-дубовым вянку залацістага колеру, паверх якога размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру с надпісам «МАГІЛЁЎСКІ ІНСТЫТУТ МУС» залацістага колеру. У цэнтры адваротнага боку (рэверса) знака размешчана дата заснавання навучальнай установы «1948» залацістага колеру, ніжэй – надпіс «МАГІЛЁЎСКІ ІНСТЫТУТ МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» таго ж колеру, пад якім – галінка лаўра залацістага колеру. Калодка прамавугольная, залацістага колеру. На ніжняй планцы калодкі – беларускі арнамент чырвонага колеру. На калодцы размешчана стужка сіняга колеру з патройнай аблямоўкай сіняга, жоўтага і белага колеру. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі ці гайкі-закруткі. Памеры знака: вышыня калодкі – 22 мм, шырыня калодкі – 36 мм. дыяметр падвескі – 32 мм.

Зацверджаны Загадам начальніка інстытута ад 12.04.2019 № 125.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1501.