Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. Куляшова

738

Эмблема: У залатым полі французскага шчыта размешчана чырвона-зялёна кветка папараці. Эмблема абрамлена лаўровым вянком з блакітна-бела-блакітнай стужкай з назвай універсітэта.

Зацверджана Загадам рэктара ўніверсітэта ад 21.10.2008 № 52.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі В-738.

739

Флаг: Блакітнае прамавугольнае палотнішча з белай паласой у ніжняй частцы, зверху – эмблема ўніверсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 21.10.2008 № 52.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі В-739.