Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай
рэгістрацыі і зямельным кадастры

871

Геральдычны знак-эмблема: У сінім крузе размешчаны белы трохвугольнік і белая стужка, якая складзена вуглом, вакол – тонкі лаўровы вянок. Кампазіцыя размешчана на белым аркушы з пазагінанымі краямі.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 18.04.2011 № 53.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-871.

872

Флаг: Прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, в цэнтры правага боку якога – размешчана эмблема агенцтва.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 18.04.2011 № 53.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-872.

934

Нагрудны знак «За адзнаку» I ступені: Два квадраты, накладзеныя адзін на другі, якія ўтвараюць васьміграннік. У цэнтры – эмблема прадпрыемства з залацістага металу на сіняй эмалі, унізе – надпіс «ЗА АДЗНАКУ» і ступень «I». Калодка цёмна-сіняя прамавугольная.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 18.04.2011 № 53.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2012. Нумар рэгістрацыі В-934.

935

Нагрудны знак «За адзнаку» II ступені: Два квадраты, накладзеныя адзін на другі, якія ўтвараюць васьміграннік. У цэнтры – эмблема прадпрыемства серабрыстага колеру на сіняй эмалі, унізе – надпіс «ЗА АДЗНАКУ» і ступень «IІ». Калодка цёмна-сіняя прамавугольная. 

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 18.04.2011 № 53. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2012. Нумар рэгістрацыі В-935.