Мінская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі

631

Эмблема: У белым крузе, які аблямаваны блакітнай стужкай з надпісам белымі літарамі «ХУТКАЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА», размешчана шасціканцовая сняжынка з белым жазлом, якое абвіта змяёй. Сняжынка увянчана гербам г. Мінска.

Зацверджана загадам в.а. галоўнага ўрача ад 21.06.2007 № 142.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.06.2007. Нумар рэгістрацыі В-631.

В-1876 Гор.станция скорой мед.помощи_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае двухбаковае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры палотнішча флага размешчаны раўнабедраны белы трохвугольнік. Аснова трохвугольніка размешчана ў вольнай частцы палотнішча, вяршыня – ў дрэўкавай. У цэнтры белага трохвугольніка размешчана эмблема ўстановы аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі».

Флаг сімвалізуе УАЗ «ГСХМД» горада Мінска, што лагічна зразумела з наяўнасці эмблемы ўстановы ў цэнтры палотнішча. Сіні і белы колеры з’яўляюцца асноўнымі колерамі эмблемы УАЗ «ГСХМД». Сіні колер сімвалізуе надзею на дапамогу, якую абавязкова атрымаюць усе, хто мае ў ёй патрэбу, на палягчэнне пакут і паляпшэнне самаадчування ў выніку атрыманай дапамогі. Белы трохвугольнік, накіраваны наперад як страла, сімвалізуе хуткасць і шпаркасць, з якой любая брыгада хуткай дапамогі імкнецца і можа аказаць дапамогу ўсім пацыентам, якія маюць у ёй патрэбу.

Зацверджаны Загадам галоўнага ўрача ад 16.10.2023 № 318.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.10.2023. Нумар рэгістрацыі В-1876.