Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі
і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў
Рэспублікі Беларусь

1319

Эмблема: Зялёны шчыт, абрамлены серабрыстай аблямоўкай, на якой зялёным колерам напісана назва інстытута. Уверсе – эмблема ДМК, ніжэй – факел і разгорнутая кніга.

Зацверджана Загадам Старшыні ДМК ад 20.11.2014 № 581-ОД.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі B-1319.

1320

Сцяг: Чырвонае палотнішча з зялёнай аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – белая паласа з чырвоным беларускім арнаментам. У цэнтры – эмблема ДМК, уверсе – надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ», унізе – «І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ КАДРАЎ МЫТНЫХ ОРГАНАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку ў цэнтры размешчана эмблема інстытута. Уверсе – надпіс «СЛУЖЫМ АЙЧЫНЕ», унізе – «ВУЧЫМ ПРАФЕСІІ». Сцяг мае дрэўка з навершам, махры, шнуры з кутасамі. Памеры Сцяга 175х150.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 20.11.2014 № 581-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1320.