Дзяржаўная служба медыцынскіх судовых экспертыз

750

Эмблема: Абрамлены срэбрам фігурны шчыт чырвонага колеру, унутры якога размешчаны залатыя шалі і змяя, вакол шчыта – лаўровы вянок, зверху –  Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 20.05.2008 № 37-с.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-750.

749

Нагрудны знак «Ганаровы работнік Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз»: Абрамлены срэбрам фігурны шчыт чырвонага колеру, на якім размешчаны залатыя шалі і змяя, вакол шчыта – залаты лаўровы вянок, зверху – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, унізе на чырвонай стужцы – назва нагруднага знака. Калодка чырвоная, чатырохвугольная.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 20.05.2008 № 37-с.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-749.