Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах

1058

Эмблема: Ружа вятроў МНС Рэспублікі Беларусь, зверху размешчаны круг з каната, якар і карма лодкі.

Зацверджана Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2014 № 80.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.07.2014. Нумар рэгістрацыі В-1058.

1451

Памятны нагрудны знак  «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах. 45 год»: Уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку ізаграфіі МНС Рэспублікі Беларусь залацістага колеру з аблямоўкай па прамянях чырвонага і сіняга колеру,  у цэнтры якой – круг залацістага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у які ўпісаны якар залацістага колеру ў крузе, які ўтвораны кантам серабрыстага колеру, з носам судна з палос серабрыстага і сіняга колеру. Па аблямоўцы размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАЎНАЯ ІНСПЕКЦЫЯ ПА МАЛАМЕРНЫХ СУДНАХ 1973–2018».

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 10.12.2018  №381.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.12.2018. Нумар рэгістрацыі В-1451.