Гомельскае гарадское кадэцкае вучылішча

В-1493-Э

Эмблема: Уяўляе сабой лапчасты крыж белага колеру, ніжні канец якога сумешчаны з разгорнутай кнігай белага колеру. У цэнтры крыжа – эмблема «ззянне» залацістага колеру, у крузе сіняга колеру якой – выява рысі, якая ляжыць залацістага колеру. Ніжэй за «ззянне» – дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «ГОМЕЛЬСКАЕ КАДЭЦКАЕ ВУЧЫЛІШЧА» белага колеру. У міжкрыжжах – шаблі серабрыстага колеру з рукаяцямі залацістага колеру вастрыямі ўверх. За крыжам размешчаны шчыт чырвонага колеру з вузкай аблямоўкай і заклёпкамі залацістага колеру. На разгорнутай кнізе размешчана лаўровая галінка залацістага колеру.

Зацверджана Загадам дырэктара вучылішча ад 11.09.2019.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1493.

В-1494 Гомельское КУ_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру, з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема вучылішча. Флаг двухбаковы, адваротны бок мае выяву ідэнтучную выяве на правым баку.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча ад 11.09.2019.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1494.

В-1495 Гомельское КУ_Зн.

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершак і падтокам, сцягавай стужкі, шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга квадратнае, 155×155 см, вырабляецца з шаўковай тканіны і па краях трох бакоў абшываецца шаўковымі махрамі. Палотнішча Сцяга ўяўляе сабой кавалерскі крыж залацістага колеру, з аблямоўкай серабрыстага колеру. Вуглы крыжазялёнага колеру. На правым баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчана выява Гомельскай вобласці. На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчана эмблема вучылішча. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, унутры якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур – аздабленне Сцяга. Даўжыня шнура 200 см. Шнуры Сцяга, кручаныя, вырабляюцца з залацістых шаўковых нітак. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча ад 11.09.2019.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1495.

В-1496_Гомельское обл.кадет.уч-ще_НЗ

Нагрудны знак выпускніка: Уяўляе сабой лапчасты крыж белага колеру, ніжні канец якога сумешчаны з разгорнутай кнігай белага колеру. У цэнтры крыжа – эмблема «ззянне» залацістага колеру, у крузе сіняга колеру якой – выява рысі, якая ляжыць залацістага колеру.  Ніжэй за «ззянне» – дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «ГОМЕЛЬСКАЕ КАДЭЦКАЕ ВУЧЫЛІШЧА» белага колеру. У міжкрыжжах – шаблі серабрыстага колеру з рукаяцямі залацістага колеру вастрыямі ўверх. За крыжам размешчаны шчыт чырвонага колеру з вузкай аблямоўкай і заклёпкамі залацістага колеру. На разгорнутай кнізе размешчана лаўровая галінка залацістага колеру. Адваротны бок знака гладкі, з прадугледжаным мацаваннем да адзення ў выглядзе гайкі-закруткі. Памеры знака: вышыня – 45 мм, шырыня – 41 мм.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча ад 11.09.2019.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1496.