Гімназія-каледж мастацваў імя І. В. Ахрэмчыка

1085

Эмблема: У белым крузе стылізаваны сілуэт струннага музычнага інструмента (скрыпкі) пераходзіць у сілуэт крыла, які нагадвае таксама сілуэт палітры. Адначасова – гэта крыло анёла. Сілуэт пэндзаля можна суаднясці і з фігурай юнага музыканта, мастака, і з лістом дрэва.

Зацверджана Загадам дырэктара каледжа ад 20.10.2014 № 279.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.01.2015. Нумар рэгістрацыі В-1085.

1086

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема гімназіі.

Зацверджаны Загадам дырэктара каледжа ад 20.10.2014 № 279.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.01.2015. Нумар рэгістрацыі В-1086.

1088

Нагрудны знак: У белым крузе стылізаваны сілуэт струннага музычнага інструмента (скрыпкі) пераходзіць у сілуэт крыла, які нагадвае таксама сілуэт палітры. Адначасова – гэта крыло анёла. Сілуэт пэндзаля можна суаднясці і з фігурай юнага музыканта, мастака, і з лістом дрэва.

Зацверджаны Загадам дырэктара каледжа ад 20.10.2014 № 279. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.02.2015. Нумар рэгістрацыі В-1088.

1111

Нагрудны знак «За заслугі»: Круглы нагрудны знак з залацістага металу, у цэнтры – эмблема каледжа, унізе – надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ».

Зацверджаны Загадам дырэктара каледжа ад 20.10.2014 № 279.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.09.2015. Нумар рэгістрацыі В-1111.