Ваенна-інфармацыйнае агенцтва «Ваяр»

1038

Нагрудны знак: Выява воіна ў даспехах, з трубой і эмблемай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на флажку трубы срэбнага колеру. Выява воіна размешчана на лаўрова-дубовым вянку залацістага колеру, які ўвіты стужкамі чырвонага колеру з надпісам «ВАЯР» залацістага колеру на ніжнім вітку стужкі.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 21.01.2014 № 60.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.03.2014. Нумар рэгістрацыі В-1038.