Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

683

Нагрудны знак «Ваенная акадэмія» для спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую аператыўна-стратэгічную адукацыю: Ромб, які абрамлены залатым лаўровым вянком, у цэнтры – чырвоная пяціканцовая зорка, на якую накладзены залаты Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, пад ёй – залаты картуш з надпісам «ВАЕННАЯ АКАДЭМІЯ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 20.06.2008 № 568.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.07.2008. Нумар рэгістрацыі В-683.

684

Нагрудны знак «Ваенная акадэмія» для спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую аператыўна-тактычную адукацыю: Ромб, які абрамлены срэбным лаўровым вянком, у цэнтры – чырвоная пяціканцовая зорка, на якую накладзены залаты Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, пад ёй – срэбны картуш з надпісам «ВАЕННАЯ АКАДЭМІЯ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 20.06.2008 № 568.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.07.2008. Нумар рэгістрацыі В-684.

685

Нагрудны знак «Ваенная акадэмія» для спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую ваенна-спецыяльную адукацыю: Ромб, які абрамлены срэбным лаўровым вянком, у цэнтры на блакітным фоне – чырвоная пяціканцовая зорка, на якую накладзены залаты Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, пад ёй – срэбны картуш з надпісам «ВАЕННАЯ АКАДЭМІЯ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 20.06.2008 № 568.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.07.2008. Нумар рэгістрацыі В-685.

686

Нагрудны знак «Ваенны факультэт» для спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую ваенна-спецыяльную адукацыю: Ромб, які абрамлены срэбным лаўровым вянком, у цэнтры на блакітным полі – чырвоная пяціканцовая зорка, на якую накладзены залаты Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, пад ёй – срэбны картуш з надпісам «ВАЕННЫ ФАКУЛЬТЭТ».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 20.06.2008 № 568.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.07.2008. Нумар рэгістрацыі В-686.

В-1442

Нагрудны знак адзнакі «За выдатнае заканчэнне ваеннай навучальнай установы» для спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую ваенную аператыўна-стратэгічную адукацыю: Уяўляе сабой злёгку выпуклы ромб, які пакрыты гарачай эмаллю белага колеру. Памер ромба: вышыня – 53,8 мм, шырыня – 31,4 мм. Па краі ромба маюцца палоскі з лаўровымі і дубовымі лістамі залацістага колеру, якія аблямаваны борцікамі рубинава-чырвонага колеру з вонкавага боку. Шырыня палосак разам з борцікамі – 5 мм. У цэнтры знака накладзена пяціканцовая зорка, якая пакрыта гарачай эмаллю рубінава-чырвонага колеру. Грані зоркі залацістага колеру злёгку пашыраны да цэнтра. Паверх зоркі размяшчаецца рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Да ніжняй часткі знака мацуецца фігурны шчыт залацістага колеру з паглыбленым надпісам «ВАЕННАЯ АКАДЭМІЯ» чорнага колеру. Знак вырабляецца з тампаку.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 11.01.2018 № 33.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.10.2018. Нумар рэгістрацыі В-1442.

В-1443

Нагрудны знак адзнакі «За выдатнае заканчэнне ваеннай навучальнай установы» для спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую ваенную аператыўна-тактычную адукацыю: Уяўляе сабой злёгку выпуклы ромб, які пакрыты гарачай эмаллю белага колеру. Памер ромба: вышыня – 53,8 мм, шырыня – 31,4 мм. Па краі ромба маюцца палоскі з лаўровымі і дубовымі лістамі серабрыстага колеру, якія аблямаваны борцікамі рубинава-чырвонага колеру з вонкавага боку. Шырыня палосак разам з борцікамі – 5 мм. У цэнтры знака накладзена пяціканцовая зорка, якая пакрыта гарачай эмаллю рубінава-чырвонага колеру. Грані зоркі залацістага колеру злёгку пашыраны да цэнтра. Паверх зоркі размяшчаецца рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Да ніжняй часткі знака мацуецца фігурны шчыт залацістага колеру з паглыбленым надпісам «ВАЕННАЯ АКАДЭМІЯ» чорнага колеру. Знак вырабляецца з тампаку.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 11.01.2018 № 33.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.10.2018. Нумар рэгістрацыі В-1443.

В-1444

Нагрудны знак адзнакі «За выдатнае заканчэнне ваеннай навучальнай установы» для спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую ваенна-спецыяльную адукацыю: Уяўляе сабой злёгку выпуклы ромб, які пакрыты гарачай эмаллю сіняга колеру. Памер ромба: вышыня – 53,8 мм, шырыня – 31,4 мм. Па краі ромба маюцца палоскі з лаўровымі і дубовымі лістамі серабрыстага колеру, якія аблямаваны борцікамі рубинава-чырвонага колеру з вонкавага боку. Шырыня палосак разам з борцікамі – 5 мм. У цэнтры знака накладзена пяціканцовая зорка, якая пакрыта гарачай эмаллю рубінава-чырвонага колеру. Грані зоркі залацістага колеру злёгку пашыраны да цэнтра. Паверх зоркі размяшчаецца рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Да ніжняй часткі знака мацуецца фігурны шчыт залацістага колеру з паглыбленым надпісам «ВАЕННАЯ АКАДЭМІЯ» чорнага колеру. Знак вырабляецца з тампаку.

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 11.01.2018 № 33.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.10.2018. Нумар рэгістрацыі В-1444.