Віцебскаблгаз

1109

Эмблема: Сіняе полымя ў чырвоным крузе абрамлена дзвюма трубамі сіняга колеру, унізе дзве палоскі – чырвоная і зялёная. На эмблеме размешчана назва прадпрыемства.

Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара 26.08.2015 № 371.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.08.2015. Нумар рэгістрацыі В-1109.

1110

Флаг: Блакітнае палотнішча з чырвонай паласой унізе. У цэнтры – эмблема прадпрыемства «Віцебскаблгаз».

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара 26.08.2015 № 371.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.08.2015. Нумар рэгістрацыі В-1110.

1141

Нагрудны знак «Ганаровы работнік»: Круг блакітнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на які накладзена эмблема прадпрыемства «Віцебскаблгаз» – полымя газавага факела залацістага колеру ў цэнтры стылізаванай газавай трубы чырвонага колеру. У ніжняй частцы эмблемы – надпіс «ВІЦЕБСКАБЛГАЗ» залацістага колеру, які размешчаны на плоскасці залацістага колеру, над дзвюма гарызантальнымі палоскамі чырвонага і зялёнага колеру. У верхняй частцы эмблемы размешчаны надпіс «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК» залацістага колеру. Эмблема аблямавана па крузе зубчастай разеткай залацістага колеру. Злема ісправа па аблямоўцы размешчаны лаўровыя гірлянды залацістага колеру. На адваротным баку – назва арганізацыі. Калодка прамавугольная, чырвоная, з дзвюма блакітнымі палоскмі па краях.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара 26.08.2015 № 371.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.01.2016. Нумар рэгістрацыі В-1141.