Віцебскае кадэцкае вучылішча

858

Геральдычны знак-эмблема: На шматпрамянёвай зорцы залацістага колеру размешчаны герб Віцебскай вобласці, срэбная разгорнутая кніга з чырвоным крыжам, унізе –зялёная стужка з назвай вучылішча і лаўровы вянок.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 14.09.2011 № 335.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-858.

859

Флаг: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру, у цэнтры якога – геральдычны знак-эмблема вучылішча.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 14.09.2011 № 335.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-859.

860

Сцяг: Квадратнае зялёнае палотнішча з чырвоным кавалерскім крыжам з жоўтай акантоўкай, у цэнтры – герб Віцебскай вобласці.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 14.09.2011 № 335.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-860.

В-1764

Нагрудны знак аб заканчэнні: уяўляе сабой герб Віцебскай вобласці, за якім у верхняй частцы размешчана эмблема «ззянне» ў выглядзе прамянёў залацістага колеру, якія разыходзяцца, а ў ніжняй – лаўровыя гірланды залацістага колеру. У падножжы шчыта размешчана разгорнутая кніга серабрыстага колеру, на якую накладзены пашыраны крыж чырвонага колеру. На кнізе размешчана абрэвіятура «ВКВ» серабрыстага колеру.

Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 38 мм.

Зацверджаны загадам начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 14.09.2011 № 335.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумары рэгістрацыі В-1764.

В-1765

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: уяўляе сабой герб Віцебскай вобласці, накладзены на эмблему «ззянне» ў выглядзе прамянёў серабрыстага колеру, якія разыходзяцца. Эмблема размешчана на крыжы, які ўтвораны кніжнымі разваротамі серабрыстага колеру, у ніжняй частцы – лаўровыя гірлянды таго ж металу. Пад гербам размешчана дэвізная стужка з надпісам «ЗА ЗАСЛУГІ».

Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зацверджаны начальнікам упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ад 14.09.2011 № 335.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумары рэгістрацыі В-1765.

В-1766
В-1767
В-1768

Нагрудны знак адзнакі «За выдатныя поспехі» I, II і III супені: уяўляе сабой герб Віцебскай вобласці, які накладзены на эмблему «ззянне» – прамяні, якія разыходзяцца. У падножжы герба – разгорнутая кніга.

У ніжняй частны размешчана дэвізная стужка залацістага колеру з надпісам «ЗА ВЫДАТНЫЯ ПОСПЕХІ» чорнага колеру. Ніжэй –размешчаная ў крыжы рымская лічба, якая паказвае на ступень знака (I, II и III).  Крыж уяўляе сабой стылізаваныя кадэцкія пагоны чырвонага колеру з аблямоўкай і гузікамі.

За эмблемай, у вуглах крыжа, размешчаны круглы вянок з лаўровых лістоў. У залежнасці ад ступені знака металічныя элементы маюць залацісты, серабрысты ці бронзавы колеры.

На адваротным баку знака маецца нумар. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі.

Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Заснаваны загадам начальніка ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14.09.2011 № 335.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумары рэгістрацыі В-1766, В-1767, В-1768.