Віцебскі занальны інстытут сельскай
гаспадаркі НАН Беларусі

926

Эмблема: Стылізаваны скрутак зялёнага колеру, на якім блакітным колерам намалявана Віцебская вобласць, залатая кніга і залаты колас.

Зацверджана Загадам дырэктара інстытута ад 13.05.2010 № 80.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.03.2012. Нумар рэгістрацыі В-926

927

Флаг: В прамавугольным палотнішчы зялёнага колеру ў цэнтры размешчаны выкананая блакітным колерам выява Віцебскай вобласці, жоўтая кніга і жоўты колас.

Зацверджаны Загадам дырэктара інстытута ад 13.05.2010 № 80.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.03.2012. Нумар рэгістрацыі В-927.

В-1842 РУП ВЗИСХ НАНБ

Нагрудны знак «За заслугі»: уяўляе сабой круг залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема РУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі» – французскі шчыт зялёнага колеру, верхнія краі якога стылізаваны пад скруткі паперы. У цэнтры шчыта – колас залацістага колеру, які размешчаны на разгорнутай кнізе залацістага колеру. Пад коласам, вышэй за кнігу, размешчаны контур Віцебскай вобласці блакітнага колеру. У ніжняй частцы эмблемы размешчана абрэвіятура «В3ІСГ НАН Б». Па акружнасці эмблемы – надпіс «ВІЦЕБСКІ ЗАНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ» залацістага колеру. Нагрудны знак пры дапамозе кальца і вушка мацуецца да калодкі зялёнага колеру з надпісам «ЗА АДЗНАКУ».

Аснова геральдычнага знака-эмблемы РУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі» – французскі шчыт, які з’яўляецца традыцыйным для сімволікі навукі і адукацыі Рэспублікі Беларусь. На дадзеную сферу паказваюць стылізаваныя скруткі на шчыце. Колас і кніга раскрываюць асноўнае прызначэнне прадпрыемства – навуковую і вытворчую сферы ў галіне насенняводства. Контур Віцебскай вобласці падкрэслівае рэгіянальны статус і прыналежнасць прадпрыемства. Зялёны колер – колер прыроды, жыцця, вясны, а таксама раслін, якія растуць. Залаты колер – колер сілы, багацця, устойлівай эканомікі прадпрыемства. Блакітны колер – колер рэк і азёр Віцебшчыны, колер вады, жыццёва неабходнай для прыроды, сельскай гаспадаркі і ўстойлівай працы прадпрыемства.

Зацверджаны Загадам Дырэктара инстытута ад 30.12.2022 № б/н.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.02.2023. Нумар рэгістрацыі В-1842.