Брэстаблгаз

819

Эмблема: Уяўляе сабой полымя газавага факела чырвонага колеру ў цэнтры стылізаванай газавай трубы блакітнага колеру. Унізе надпіс «БРЭСТАБЛГАЗ» блакітнага колеру, які размешчаны на двух гарызантальных плоскасцях чырвонага і зялёнага колеру. У верхняй частцы па акружнасці эмблемы размешчаны надпіс «РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ВЫТВОРЧАЕ УНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА» блакітнага колеру.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 01.07.2010 № 653.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры      31.12.2010. Нумар рэгістрацыі В-819.

820

Флаг: Прамавугольнае палотнішча жоўтага колеру з сіняй  гарызантальнай паласой сіняга колеру. У цэнтры – эмблема УП  «Брэстаблгаз».

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 01.07.2010 № 653.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.12.2010. Нумар рэгістрацыі В-820.

821

Нагрудны знак «Заслужаны работнік»: Эмблема УП «Брэстаблгаз», абвітая лаўровым вянком залацістага колеру. Калодка – прамавугольная, блакітная.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 01.07.2010 № 653.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.12.2010. Нумар рэгістрацыі В-821.