Бярэзінскі біясферны запаведнік

971

Эмблема: На варажскім шчыце на фоне пейзажу размешчаны буры мядзведзь. Зверху на шчыце – глушэц, за шчытом – дзве сасны, шчытатрымальнікі – бабры. На срэбнай дэвізнай стужцы, якая паўтарае ніжні контур эмблемы. Размешчана назва запаведніка.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 25.02.2013 № 98. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.03.2013. Нумар рэгістрацыі В-971

972

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. Зверху блакітная гарызантальная паласа, унізе – зялёная, аддзелены белай хвалістай паласой. У цэнтры размешчана эмблема Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 25.02.2013 № 98.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.03.2013. Нумар рэгістрацыі В-972.