Беларускі дзяржаўны універсітэт
фізічнай культуры

623

Эмблема:  Французскі шчыт, які рассечаны на зелень і срэбра. У правай частцы тры белыя тонкія лініі ў выглядзе кнігі, у левай – фігура бегуна чырвона-зялёнага колеру з факелам у руцэ. Уверсе – карона ў выглядзе стылізаванай выяву галоўнага корпуса ўніверсітэта. Унізе на дэвізнай стужцы размешчаны надпіс на лаціне «SEMPER IN MOTU» («Заўсёды ў руху»).

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.05.2007. Нумар рэгістрацыі В-623.

624

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое вертыкальна падзелена на дзве роўныя часткі – белую і зялёную. У цэнтры палотнішча – эмблема ўніверсітэта.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.05.2007. Нумар рэгістрацыі В-624.

1393

Нагрудны знак «80 год Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту фізічнай культуры»: Круг залацістага колеру, у цэнтры якога – эмблема БДУФК, з абодвух бакоў якой размешчаны лаўровыя галінкі. На аблямоўцы надпіс «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ  ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ, 80 ГОД». Калодка прамавугольная, зялёнага колеру, з правага боку дзве вузкія паласы – белая і чырвоная.

Зацверджаны Палажэннем рэктара ад 27.06.2017 № 06-19-11.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.02.2018. Нумар рэгістрацыі В-1393.