Белаўтадор

1275

Флаг ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белаўтадор»: Прамавугольнае белае палотнішча з чырвонай аблямоўкай зверху і знізу. У цэнтры – дзве зялёныя лініі, якія выгінаюцца. У дрэўкавай частцы размешчана эмблема «Белаўтадора».

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 25.11.2013 № 38.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1275.

1276

Апазнавальны ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Белаўтадор»: Прамавугольнік белага колеру з закругленымі краямі. У цэнтры размешчаны надпіс «БЕЛАВТОДОР», з левага боку – эмблема холдынга.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 25.11.2013 № 38.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.04.2017. Нумар рэгістрацыі В-1276.

135

Нагрудны знак «Ганаровы дарожнiк Беларусi» I ступені: На акружнасці з жоўтага металу на чырвонай эмалі размешчана эмблема «Белаўтадора». Па крузе размешчана назва нагруднага знака, унізе – «I». Калодка чырвоная, з залатой лаўровай галінкай.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры      05.01.2010. Нумар рэгістрацыі А-135.

136

Нагрудный знак «Ганаровы дарожнiк Беларусi» II ступені:   На круглай падвесцы з белага металу размешчана залацістая эмблема «Белаўтадора». Па крузе размешчана назва нагруднага знака, унізе – «II». Калодка зялёная, з залатой лаўровай галінкай.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.01.2010. Нумар рэгістрацыі А-136.