Баранавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа
алімпійскага рэзерву адзінаборстваў і веласпорту

626

Эмблема: У чырвона-зялёным крузе размешчаны чатыры постаці спартсменаў белага колеру. Зверху размешчаны выкананы белым колерам надпіс «г. БАРАНОВИЧИ». Круг абрамлены стылізаванай літарай «С» з надпісам белага колеру «СДЮШОР единоборств и велоспорта» і датай «1969».

Зацверджана Загадам дырэктара ад 04.10.2006 № 78.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 07.05.2007. Нумар рэгістрацыі В-626.

627

Флаг: У блакітным прамавугольным палотнішчы размешчана эмблема школы.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 04.10.2006 № 78.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 07.05.2007. Нумар рэгістрацыі В-627.