Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь

1023

Памятны нагрудны знак «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь»: На пярэднім баку размешчана эмблема МУС, на якой разгорнутая кніга з надпісам «АКАДЭМІЯ МУС», па крузе – лаўровы вянок. На адваротным баку размешчаны пяціканцовая зорка, надпіс «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ» і стужка з датай «1958». Калодка прамавугольная, чырвона-зялёна-бардова-сіняя.

Зацверджаны Загадам начальніка Акадэміі МУС ад 31.01.2013 № 1.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.12.2013. Нумар рэгістрацыі А-1023.

1168

Нагрудны знак аб заканчэнні Акадэміі па спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі: Ромб чырвонага колеру, які абрамлены залацістым кантам. У цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, унізе ў картушы – надпіс «АКАДЭМІЯ МУС».

Зацверджаны Загадам начальніка Акадэміі МУС ад 11.12.2015 № б/н.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.04.2016. Нумар рэгістрацыі В-1168.

1169

Нагрудны знак аб заканчэнні магістратуры: Ромб чырвонага колеру, які арнаментальна абрамлены серабрыстым металам, у цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага металу, унізе ў картушы размешчаны надпіс «АКАДЭМІЯ МУС МАГІСТРАТУРА».

Зацверджаны Загадам начальніка Акадэміі МУС ад 11.12.2015 № б/н.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры       19.04.2016 Нумар рэгістрацыі В-1169.

1170

Нагрудны знак аб заканчэнні Акадэміі па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі: Ромб чырвонага колеру, які абрамлены залацістым кантам. У цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, унізе ў картушы размешчаны надпіс «ПЕРАПАДРЫХТОЎКА, АКАДЭМІЯ МУС».

Зацверджаны Загадам начальніка Акадэміі МУС ад 11.12.2015 № б/н. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры       19.04.2016. Нумар рэгістрацыі В-1170.

А-59

Нагрудны знак «За адзнаку»: Уяўляе сабой у аснове шчыт серабрыстага колеру, на палях якога размешчаны надпісь «АКАДЭМІЯ МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Шчыт абрамлены залацістым вянком, які складаецца з лаўровы (злева) і дубовых (справа) лістоў. Вянок у ніжняй частцы справа і злева перацягнуты стужкай, якая пакрыта гарачай ювелірнай эмаллю чырвонага і зялёнага колеру. На шчыце знаходзіцца накладка ў выглядзе разгорнутай кнігі і факела залацістага колеру. На адваротным баку знака размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ» і чаканны  парадкавы нумар.

Зацверджаны Загадам начальніка Акадэміі МУС ад 17.06.2004 № 145.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.04.2005. Нумар рэгістрацыі А-59.