Нагрудны знак адзнакі «За адданасць правасуддзю»: Калона серабрыстага колеру, якая увянчана выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, за калонай –шалі серабрыстага колеру. Калона, герб і шалі размешчаны ў крузе чырвонага колеру, які абрамлены лаўровым вянком серабрыстага колеру і аблямоўкай зялёнага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ», у ніжняй частцы – «ЗА АДДАНАСЦЬ ПРАВАСУДДЗЮ» серабрыстага колеру. Круг і сімвалы правасуддзя размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы залацістага колеру. На адваротным баку нагруднага знака выгравіраваны парадкавы нумар. Падвеска нагруднага знака пры дапамозе вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру, на якой размешчана стужка зялёнага колеру з беларускім арнаментам жоўтага колеру па краях. Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі. Памеры нагруднага знака: вышыня калодкі – 25 мм, шырыня калодкі – 28 мм, дыяметр падвескі – 32 мм.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2014 № 438.
Зарэгістраваны ў дзяржаўным Геральдычным рэгістры 17.12.2014. Нумар рэгістрацыі А-212.