Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

12sudek_emb

Эмблема: Варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай і васьмю заклёпкамі серабрыстага колеру і надпісам па аблямоўцы «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ СУДОВЫХ ЭКСПЕРТЫЗ» кармінавага колеру. У цэнтры шчыта – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. За шчытом вертыкальна размешчаны меч серабрыстага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт апраўлены лаўровым вянком залацістага колеру.

Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2014 № 285 (рэд. ад 08.02.2016).

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2014. Нумар рэгістрацыі А-198.

12sudek_flag_1

Флаг: Прамавугольнае палотнішча кармінавага колеру шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см. У цэнтры палотнішча размешчана выява эмблемы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, роўная па вышыні двум пятым шырыні флага Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Флаг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь двухбаковы, сшыўны. На адваротным яго баку маецца выява, ідэнтычная выяве на правым баку. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2014 № 285 (рэд. ад 08.02.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2014. Нумар рэгістрацыі А-200.

12sudek_znama

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша і шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 155 см, шырынёй 105 см. Вырабляецца са сцягавага фаю чырвонага колеру. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі. Край боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, аблямаваны паласой шырынёй 25 см з вышытым беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру, малюнак якога паўтарае малюнак арнаменту на Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь. На правым баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размяшчаецца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над выявай герба паралельна верхняму краю палотнішча Сцяга размяшчаецца надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ СУДОВЫХ ЭКСПЕРТЫЗ». Пад выявай герба паралельна ніжняму краю палотнішча – надпіс «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчана эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, якая ўпісана ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 45 см. Пад эмблемай паралельна ніжняму краю палотнішча размяшчаецца надпіс «АБ’ЕКТЫЎНАСЦЬ, ГОНАР, АЙЧЫНА». Усе надпісы вышываюцца залацістымі шаўковымі ніткамі. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см і даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я дзіды, ўнутры якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, вырабляецца з залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша дрэўка.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2014 № 285 (рэд. ад 08.02.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2014. Нумар рэгістрацыі А-199.

 

 

А-201 ГК суд.экзерт._За заслугі

Нагрудны знак «За заслугі»: Відазмененая эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь – варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, аблямоўкай і чатырнаццаццю заклёпкамі залацістага колеру, дэвізнай стужкай у ніжняй частцы з надпісам «ЗА ЗАСЛУГІ» кармінавага колеру. У цэнтры шчыта дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. За шчытом вертыкальна размешчаны меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт абрамлены лаўровым вянок залацістага колеру. Відазмененая эмблема размешчана на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру. На адваротным баку нагруднага знака паўкругам нанесены надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ СУДОВЫХ ЭКСПЕРТЫЗ», ніжэй за які прадугледжана нанясенне нумара. Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе штыфта з гайкай.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2014 № 285 (рэд. ад 08.02.2016).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2014. Нумар рэгістрацыі А-201.

В-1698 Госкомсэкс_НЗ За узаемадзеянне

Нагрудны знак «За ўзаемадзеянне»: уяўляе сабой эмблему Камітэта — варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай і заклёпкамі залацістага колеру. У цэнтры шчыта — Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. На шчыце ніжэй за герб размешчана дэвізная стужка цёмна-сіняга колеру з надпісам «ЗА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ» залацістага колеру. За шчытом вертыкальна размешчаны меч залацістага колеру рукаяццю ўверх.

На адваротным баку знака — надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ СУДОВЫХ ЭКСПЕРТЫЗ» залацістага колеру. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі.

Памеры нагруднага знака: вышыня — 44 мм, шырыня — 31 мм.

Варажскі шчыт і меч — традыцыйная аснова сімволікі праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь. Кармінавы колер поля шчыта ідэнтыфікуе камітэт сярод іншых праваахоўных органаў, атаясамліваючыся з чалавекам, каштоўнасцю жыцця, справядлівасцю, воляй і мужнасцю. Ранг ведамства і дзяржаўную прыналежнасць падкрэслівае Дзяржаўны Герб Рэспублікі Беларусь. Цёмна-сіні колер стужкі сугучны колеру форменнага адзення супрацоўнікаў — другому карпаратыўнаму колеру Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. На прыналежнасць да Камітэта паказвае надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ СУДОВЫХ ЭКСПЕРТЫЗ». Лаўр сімвалізуе досвед і майстэрства. Золата ў геральдыцы сімвалізуе смоц і славу, досвед і традыцыі, серабро — сумленнасць і сціпласць, чысціню і справядлівасць.

Заснаваны Загадам Генеральнага дырэктара ад 01.07.2021 № 147.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1698.

В-1712 За выдатную службу

Нагрудны знак адзнакі «За выдатную службу» органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз: уяўляе сабой лапчасты крыж цёмна-сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема Камітэта – варажскі шчыт кармінавага колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру. У цэнтры шчыта – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. За шчытом вертыкальна размешчаны меч серабрыстага колеру рукаяццю ўверх. У падножжы шчыта – дэвізная стужка залацістага колеру з надпісам «ЗА ВЫДАТНУЮ СЛУЖБУ» цёмна-сіняга колеру. Крыж са шчытом размешчаны на лаўровым вянку залацістага колеру.

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі.

Памеры нагруднага знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 38 мм.

Лапчасты крыж дадзенай канфігурацыі ўтвораны чаргаваннем шчыта, які выкарыстаны ў эмблеме Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, гэта значыць мае арыгінальную форму. Лапчасты крыж – традыцыйны элемент сімволікі сілавых і праваахоўных ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Кармінавы колер, меч і надпіс на адваротным баку паказваюць на прыналежнасць да Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Цёмна-сіні колер крыжа сугучны колеру форменнага адзення супрацоўнікаў – другому карпаратыўнаму колеру Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Лаўр сімвалізуе досвед і майстэрства, слаўныя традыцыі органаў судовых экспертыз.

Зацверджаны Загадам Дзяржкамітэта судовых экспертыз ад 01.07.2021.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1712.

В-1713 За проф.поспехі

Нагрудны знак адзнакі «За прафесійныя поспехі» органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз: уяўляе сабой круглы медальён-падвеску залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема Камітэта – варажскі шчыт кармінавага колеру с двума выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай і заклёпкамі серабрыстага колеру. За шчытом вертыкальна размешчаны меч серабрыстага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт і меч размешчаны на лаўровым вянку залацістага колеру. Па абрэзе шчыта и мяча размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру. У падножжы шчыта размешчана выява мікраскопа залацістага колеру. У верхняй частцы шчыта размешчаны надпіс «ЗА ПРАФЕСІЙНЫЯ ПОСПЕХІ» залацістага колеру. Па перыметры медальёна размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ СУДОВЫХ ЭКСПЕРТЫЗ». Адваротны бок знака гладкі.

Знак мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру. На калодцы замацавана стужка кармінавага колеру, з дзвюма палоскамі жоўтага колеру па краях. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі.

У аснове знака – афіцыйная сімволіка Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, а таксама выява мікраскопа, які сімвалізуе навуковы падыход пры правядзенні судова-экспертных даследаванняў. Колеры стужкі знака, чырвоны і жоўты, тоесныя колерам эмблемы. Золата ў геральдыцы азначае сілу і славу, досвед і традыцыі, срэбра – сумленнасць і сціпласць, чысціню і справядлівасць.

Памеры знака: дыяметр падвескі – 30 мм, вышыня калодкі – 22 мм, шырыня калодкі – 28 мм, шырыня стужкі – 24 мм, шырыня тонкіх палосак – 2 мм.

Зацверджаны Загадам Дзяржкамітэта судовых экспертыз ад 01.07.2021.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2021. Нумар рэгістрацыі № В-1713.