Магілёўская мытня

В-1315 Могилевскяа таможня_Э

Эмблема:  Зялёны шчыт, абрамлены серабрыстай аблямоўкай. Уверсе эмблема ДМК, ніжэй – герб Магілёўскай вобласці, абрамлены лаўровым вянком. Унізе на стужцы надпіс «МАГІЛЁЎСКАЯ МЫТНЯ».

Зацверджана Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 583 ОД.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1315.     

В-1316 Могилевская таможня_Зн

Сцяг: Памеры Сцяга 175х150. Чырвонае палотнішча з зялёнай аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – белая паласа з чырвоным беларускім арнаментам. У цэнтры – эмблема ДМК, унізе – надпіс «МАГІЛЁЎСКАЯ МЫТНЯ». На адваротным баку – у цэнтры эмблема Магілёўскай мытні. Унізе – надпіс «ЗА НАМІ РАДЗІМА!». Сцяг мае дрэўка з навершам, махры, шнуры з кутасамі.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 583 ОД. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1316.