Віцебская мытня

В-1303 Витебская таможня_Э

Эмблема: Зялёны шчыт, абрамлены серабрыстай аблямоўкай. Уверсе эмблема ДМК, ніжэй – герб Віцебскай вобласці, абрамлены лаўровым вянком. Унізе на стужцы надпіс «ВІЦЕБСКАЯ МЫТНЯ».

Зацверджана Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 585 ОД.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1303.

В-1304 Витебская таможня_Зн

Сцяг: Памеры Сцяга 175х150. Чырвонае палотнішча з зялёнай аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – белая паласа з чырвоным беларускім арнаментам. У цэнтры – эмблема ДМК, унізе – надпіс  «ВІЦЕБСКАЯ МЫТНЯ». На адваротным баку – у цэнтры эмблема Віцебскай мытні. Унізе – надпіс «ЗА НАМІ РАДЗІМА!». Сцяг мае дрэўка з  навершам, махры, шнуры з кутасамі.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 585 ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1304.